па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
na_celou_sirku
Фота: Tomáš Pernický
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Кіраўнікі дыпмісій краін-членаў ЕС сустрэліся з членамі сем'яў беларускіх палітвязняў

(Архіўны артыкул, тэрмін дзеяння скончаны 31.10.2023.)

19 кастрычніка 2021 года паслы і часовыя павераныя дзяржаў-членаў ЕС, Швейцарыі, Вялікабрытаніі і ЗША сустрэліся са сваякамі шасці беларускіх палітвязняў. Чэшскую Рэспубліку на сустрэчы прадстаўляў пасол Томаш Перніцкі. Па дадзеных праваабарончых арганізацый, у цяперашні час у Беларусі вязнямі сумлення лічацца больш за 800 зняволеных, многім з якіх прысуджаныя доўгія тэрміны турэмнага зняволення.