па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Чэшскі стэнд на XXV Міжнародным кніжным кірмашы ў Мінску 28.02. – 04.03.2018

У чацвер, 1 сакавіка, а 12-й гадзіне на стэндзе Чэшскай Рэспублікі прадстаўлены два раманы чэшскага аўтара Эміля Гакла « Пра бацькоў і дзяцей» і «Нормы камічных паводзін», выпушчаныя пад адной вокладкай у кнізе з назвай «Нормы камічных паводзін». У прэзентацыі прымуць удзел перакладчыкі абодвух раманаў – Вольга Патапава і Сяргей Сматрычэнка.

Чэшскі стэнд прадставіць сучасную літаратурную прадукцыю Чэшскай Рэспублікі, яе самыя прыгожыя кнігі для дзяцей і юнацтва. На стэндзе будзе магчыма атрымаць інфармацыю пра курсы чэшскай мовы для навучання ў грамадскіх ВНУ Чэхіі. Была выдадзена  інфармацыйная газета CzechIN, прысвечаная стагоддзю незалежнасці Чэхаславакіі і іншым чэшскім юбілеям ХХ стагоддзя, якую вы зможаце бясплатна атрымаць на стэндзе. Госцем кніжнага кірмашу і сімпозіума літаратараў стане пісьменніца і сцэнарыстка з Чэшскай Рэспублікі Пэтра Дворжакава.

Пэтра Дворжакава – пісьменніца і сцэнарыстка. Скончыла сярэднюю медыцынскую школу і Філасофскі факультэт Масарыкава ўніверсітэта па спецыяльнасці «Філасофія». Вядомасць ёй прынесла кніга гутарак аб расчараванні ў рэлігійных перакананнях «Змененыя мары» (Proměněné sny, 2006), за якую аўтар атрымала прэмію Magnesia Litera. Увагу чытачоў прыцягнулі і наступныя яе кнігі – «Я голад: гісторыя аб барацьбе з ментальнай анарэксіяй, пошуку, шляху і вяртанні да жаночай душы» (Já jsem hlad - příběh o zápasu s mentální anorexií, hledání, cestě a návratu k ženské duši, 2009 ) і «Сеткі: гісторыі сама(ня)ўпэўненасці» (Sítě - příběhy (ne)sebevědomí, 2016). Яе кніга «Юлія сярод слоў» (Julie mezi slovy, 2013) была ўзнагароджана Залатой стужкай (мастацкая літаратура для моладзі) і Прэміяй настаўнікаў за ўнёсак у развіццё дзіцячай літаратуры (апытанне Suk). Іншыя яе кнігі для маладых чытачоў – «Флоўк і Ліла» (Flouk a Líla, 2015) і «У кожнага свая лінія» (Každý má svou lajnu, 2017) пра фларбол, першае каханне і цану перамогі. Новая кніга «Вёска» (Dědina) – трохі жартоўная гісторыя адной сучаснай вёскі – выйдзе ў красавіку 2018 года. Аўтар рэгулярна супрацоўнічае з Чэшскім тэлебачаннем і Чэшскім радыё.

Арганізатары: Чэшскі цэнтр у Кіеве, Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Мінску