па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
na_celou_sirku
Фота: IG
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Чэшскія экспарцёры паспяхова прадставілі сябе беларускім экспертам

З 10 па 15 красавіка 2019 года дэлегацыя на чале з намеснікам Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Ігарам Брыло наведала Чэшскую Рэспубліку. Місія была фінансавана ў рамках праекта па прасоўванні эканамічнай дыпламатыі з мэтай прэзентацыі чэшскіх тэхналогій і ноу-хау беларускім жывёлаводам.

Жывёлагадоўля і звязаныя з ёй перапрацоўчыя галіны ў цяперашні час з'яўляюцца аднымі з прыярытэтных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі Беларусі. Каб скарыстацца гэтай магчымасцю, Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі ў цесным супрацоўніцтве з Міністэрствам сельскай гаспадаркі Чэшскай Рэспублікі рэалізавала праект па падтрымцы дзелавых інтарэсаў чэшскіх экспарцёраў.

Члены місіі з Беларусі наведалі Нацыянальную выставу жывёлагадоўлі, якая ў гэтым годзе аб'ядналася з кірмашом жывёлагадоўлі ANIMAL TECH. На выставе беларускія спецыялісты мелі магчымасць напрамую дамовіцца з чэшскімі вытворцамі тэхнікі для жывёлагадоўлі і прадстаўнікамі фермерскіх генетыкаў. Вялікую цікавасць выклікала прадукцыя пажыўных сумесяў і падкормак для жывёлы фірмы MIKROP ČEBÍN a.s.

Праграма працягнулася спецыяльным семінарам, на якім прысутнічаў дырэктар Чэшска-Мараўскага аб’яднання селекцыянераў Ёзэф Кучэра, які азнаёміў беларускую дэлегацыю з арганізацыйнай структурай і дзейнасцю кампаніі, а таксама з сістэмай рэгістрацыі і развядзення буйной рагатай жывёлы ў Чэшскай Рэспубліцы. Прадстаўнік кампаніі CBS Genetics s.r.o. звярнуў увагу на праблему паляпшэння генафонду буйной рагатай жывёлы, а дырэктар Brunnthaller - CS, s.r.o. прадставіў тэхналагічныя рашэнні для механізацыі работ у жывёлагадоўлі.

Апошні дзень візіту быў прысвечаны экскурсіі па сельскагаспадарчых вытворчасцях Паўднёвамараўскага краю. Госці наведалі некалькі ферм, дзе яны змаглі параўнаць тэхналогіі ўтрымання, кармлення і развядзення хатняй жывёлы.

У завяршэнне выставы адбыліся двухбаковыя перамовы паміж беларускай дэлегацыяй і прадстаўнікамі Міністэрства сельскай гаспадаркі Чэхіі. Намеснік міністра сельскай гаспадаркі Іржы Шыр разам з беларускім партнёрам абмеркавалі развіццё двухбаковага чэшска-беларускага супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі і харчавання. Абодва бакі выказалі зацікаўленасць у абмене вопытам у ветэрынарнай сферы і эфектыўным кіраванні фермерскімі гаспадаркамі, магчымасці паставак жывёлы, генетычнага матэрыялу і кармоў у Беларусь.

Аўтар: Іван Галат, гандлёвы саветнік Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Мінску