па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

У Беларусі пабудаваны завод па вытворчасці тарфяных субстратаў з удзелам чэшскай кампаніі «Рашаліна»

Запуск новага завода ў эксплуатацыю дазволіць вырабляць новыя віды экспартаарыентаванай прадукцыі і пашырыць рынкі збыту.
 

У Беларусі пабудаваны завод па вытворчасці тарфяных субстратаў на базе ААТ «Торфапрадпрыемства «Глінка» (Столінскі раён, Брэсцкая вобласць) з удзелам чэшскай кампаніі «Рашаліна» (г. Собеслаў). Запуск новага завода ў эксплуатацыю дазволіць вырабляць новыя віды экспартаарыентаванай прадукцыі і пашырыць рынкі збыту.

Рэалізацыя інвестыцыйнага праекта па стварэнні новай вытворчасці тарфяных субстратаў на ААТ «Торфапрадпрыемства «Глінка» пачалася ў 2012 годзе. Інвестыцыйны праект рэалізаваны ў рамках дзяржаўнай праграмы «Торф» на 2008-2010 гады і на перыяд да 2020 года.

Торфапрадпрыемства «Глінка» заснавана ў 1948 годзе. Займаецца здабычай торфу, вытворчасцю і рэалізацыяй тарфяных брыкетаў. Персанал - каля 100 чалавек.

Ва ўрачыстым адкрыцці прадпрыемства прынялі ўдзел міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Патупчык, пасол Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Мілан Экерт, генеральны дырэктар ДВА «Белпалівагаз» Леанід Рудзінскі, генеральны дырэктар кампаніі «Рашаліна» Расціслаў Станек, дырэктар камітэта газавай прамысловасці і вадкіх паліваў Міністэрства прамысловасці і гандлю Чэшскай Рэспублікі Ян Заплацілэк.