па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
na_celou_sirku
Фота: ---
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Чытанне «Паштарскай казкі» Карэла Чапека на беларускай мове

12 красавіка пасол Томаш Перніцкі прыняў запрашэнне Беларускага дзяржаўнага універсітэта і наведаў незвычайны ўрок беларускай мовы ў 4-м класе пачатковай школы №36 у Мінску. Вучні чыталі «Паштарскую казку» Карэла Чапека ў перакладзе на беларускую мову.

Пасол Томаш Перніцкі падтрымаў гэтую пахвальную дзейнасць настаўнікаў пачатковай школы асабістым удзелам і ветліва пагутарыў з дзецьмі. Дзецям вельмі спадабалася казка, і яны актыўна цікавіліся Чэхіяй.

Чытанне было часткай адукацыйнага праекта факультэта пачатковай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка ў Мінску. Мэтай праекта пад назвай «Ад культуры чытання да культуры асобы» з'яўляецца падтрымка культуры чытання вучняў праз творы беларускай і замежнай дзіцячай літаратуры з высокім адукацыйным патэнцыялам. Спадар пасол выказаў цікавасць у падтрымцы іншых падобных мерапрыемстваў.

Дадаткі

фота 01 291 KB JPG (карцінка/фатаграфія) 18.4.2019

фота 02 301 KB JPG (карцінка/фатаграфія) 18.4.2019

фота 03 468 KB JPG (карцінка/фатаграфія) 18.4.2019

фота 04 343 KB JPG (карцінка/фатаграфія) 18.4.2019