па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Пастанова Камітэта па замежных справах, абароне і бяспецы Сената Парламента Чэшскай Рэспублікі аб сітуацыі ў Беларусі

Мы хочам пазнаёміць беларускую грамадскасць з тэкстам пастановы Камітэта па замежных справах, абароне і бяспецы Сената Парламента Чэшскай Рэспублікі ад 10 сакавіка 2021 г. аб сітуацыі ў Беларусі.

СЕНАТ ПАРЛАМЕНТА ЧЭШСКАЙ РЭСПУБЛІКІ

13. СПРАВАЗДАЧНЫ ПЕРЫЯД

КАМІТЭТ ПА ЗАМЕЖНЫХ СПРАВАХ, АБАРОНЕ I БЯСПЕЦЫ

ПАСТАНОВА 38

8-га паседжання ад 10 сакавіка 2021 года

аб сітуацыі ў Беларусі

з прычыны выступу старшыні Паўла Фішэра, Міністра замежных спраў Томаша Петржычка, лідаркі беларускай апазіцыі Святланы Ціханоўскай і ў выніку абмеркаванняў

КАМІТЭТ

  1. выказвае
    1. занепакоенасць несуцяшальным станам у Беларусі і сыстэматычнай дыскрымінацыяй чалавечых правоў, перш за ўсё ужываннем гвалту ў адносінах да дэманстрантаў, сістэматычным злоўжываннем улады пры правядзенні судовых працэсаў і заняволеннем супраціўнікаў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі;
    2. падтрымку прымянення санкцый супраць прадстаўнікоў беларускага рэжыму;
    3. падтрымку Святлане Ціханоўскай і ўсім людзям, якія змагаюцца за прававую дзяржаву, свабоду і дэмакратыю для Беларусі;
    4. імкненне і далей развіваць усебаковае супрацоўніцтва з беларускім народам, грамадзянскай супольнасцю і дэмакратычна абранымі прадстаўнікамі;
    5. імкненне запрасіць Святлану Ціханоўскую на асабістыя перамовы ў Сенат Парламента Чэшскай Рэспублікі;
  2. апелюе да прадстаўнікоў Беларусі весці перамовы з апазіцыяй і падрыхтаваць правядзенне свабодных прэзідэнцкіх выбараў згодна з міжнароднымі абавязкамі, якія вынікаюць з членства ў АБСЭ;
  3. апелюе да Ураду Чэшскай Рэспублікі распачаць усе дзеянні для падтрымкі грамадзянскіх свабод і ўстанаўлення прававой дзяржавы ў Беларусі, настойваць на неадкладным вызваленні ўсіх палітычных зняволеных і падтрымліваць усіх, каму патрэбны наша салідарнасць і дапамога;
  4. даручае Старшыні Камітэту сенатару Паўлу Фішэру азнаёміць з гэтай пастановай старшыню Сената Парламента Чэшскай Рэспублікі і Міністра замежных спраў.

Павел Фішэр , Старшыня Камітэту

Томаш Чэрнін, Завяральнік Камітэту

 

Фота: https://www.senat.cz/cinnost/galerie.php?aid=28109

Дзякуй за ўвагу.

Дадаткі

38. USNESENÍ 321 KB PDF (Adobe Acrobat дакумент) 11.3.2021