па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
na_celou_sirku
Фота: © MZV ČR/MFA CZ
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Заява МЗС з нагоды палітычных прысудаў у Беларусі

Беларускі суд 14 снежня 2021 г. вынес суровы прысуд шасьці палітычным вязьням, што былі зьняволеныя ў мінулым годзе, у сувязі з беларускімі прэзідэнцкімі выбарамі, вынікі якіх не былі прызнаны ЕЗ.

Сярод асуджаных – былы прэтэндэнт у кандыдаты на пасаду прэзідэнта Сяргей Ціханоўскі (18 год пазбаўлення волі), былыя сябры яго каманды Арцём Сакаў і Дзмітры Папоў (16), блогеры Ігар Лосік (15) і Уладзімір Цыгановіч (15), і былы кандыдат у прэзідэнты Мікола Статкевіч (14).

Чэшская Рэспубліка гэты вердыкт рашуча асуджае і выказвае салідарнасць з асуджанымі а таксама з  іх сем’ямі і сябрамі.

 Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, абаронцы людскіх правоў і незалежныя журналісты сёння ў Беларусі, на жаль, працягваюць сутыкацца з рэпрэсіямі. Мы з’яўляемся сведкамі брутальнага ўжывання сілы супраць удзельнікаў мірных пратэстаў, масавых арыштаў, адвольнага затрымання і катавання насуперак міжнародным абавязацельствам Беларусі з АБСЕ і ААН. Чэшская Рэспубліка, ў чарговы раз, заклікае Беларусь: адступіць ад падобных крокаў, вызваліць усіх палітзняволенных і пачаць дыялог са сваімі грамадзянамі.