па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
na_celou_sirku
Фота: © MZV ČR/MFA CZ
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Тэатральная пастаноўка ў памяць пра яўрэяў з горада Брно, забітых у Мінскім гета

6 кастрычніка 2022 года ў сінагозе Рэлігійнага аб’яднання супольнасцей прагрэсіўнага іудаізму ў Мінску адбылася прэм’ера тэатральнай пастаноўкі “За жыццё”, якую пад эгідай Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь і ў супрацоўніцтве з ім падрыхтаваў яўрэйскі тэатральны гурт “Хохма” і вернікі Рэлігійнага аб’яднання супольнасцей прагрэсіўнага іудаізму.

Трагікамедыя “За жыццё” ў лёгкай манеры набліжае трагічны лёс яўрэяў з горада Брно – акцёраў і музыкантаў –, якія нават пасля этапу з Брна ў Мінскае гета не здаліся і нават у Мінскім гета працягвалі рыхтаваць тэатральную пастаноўку, рэпетыцыі якой пачаліся яшчэ ў Брне.

Вечар памяці яўрэяў з горада Брно адкрыла кароткае слова равіна Рэлігійнага аб’яднання супольнасцей прагрэсіўнага іудаізму Рыгора Абрамовіча, за якім ішлі анлайн-выступ спецыяльнага ўпаўнаважанага Міністэрства замежных спраў Чэшскай Рэспублікі па справах халакосту, міжрэлігійнага дыялогу і свабоды веравызнання Роберта Ржэгака і слова пасла Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі Томаша Перніцкага.

Тэатральнай пастаноўцы папярэднічала жалобная цырымонія ля помніка яўрэям з горада Брно, забітым у Мінскім гета, у якой прынялі ўдзел не толькі чэшскія дыпламаты, але таксама вернікі Рэлігійнага аб’яднання супольнасцей прагрэсіўнага іудаізму. Пад час жалобнай цырымоніі равін Абрамовіч прамовіў малітву за памерлых.

Ушанаванне памяці яўрэяў з горада Брно, забітых у Мінскім гета

Ушанаванне памяці яўрэяў з горада Брно, забітых у Мінскім гета