па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Перадача спецыяльнага “прыступкахода” грамадзянам з абмежаваннямі руху ў горадзе Крупкі Мінскай вобласці

18 кастрычніка 2022 года прайшло ўрачыстае заканчэнне малога мясцовага праекта Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь “Дарога для ўсіх: падтрымка мабільнасці асоб з абмежаваннямі руху”, які пры падтрымцы Міністрэрства замежных спраў Чэшскай Рэспублікі быў рэалізаваны ў супрацоўніцтве з дабрачынным фондам “Мая малая радзіма” ў мястэчку Крупкі Мінскай вобласці.

Пасол Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі Томаш Перніцкі з гэтай нагоды перадаў “прыступкаход” – спецыяльную прыладу з электрапрывадам, якая дае магчымасць перамяшчэння па лесвіцы асоб з абмежаваннямі руху. Наяўнасць такой прылады выразна падымае якасць жыцця прыкутых да інваліднага вазка людзей, якія ў сваім невялікім горадзе не маюць магчымасці жыць у безбар’ерным асяроддзі. Падчас асабістай сустрэчы з бацькамі дзяцей з абмежаваннямі руху супрацоўнікі Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь атрымалі шчырую падзяку за аказаную дапамогу.