
Урачыстае адкрыццё выставы “Княгіня святая Людміла” ў Магілёве
27.02.2023 / 14:22 | Aktualizováno: 27.02.2023 / 14:30
У нядзелю 19 лютага 2023 года мінскае дыпламатычнае прадстаўніцтва Чэхіі прэзентавала выставу “Княгіня святая Людміла” ў апошнім з пяці беларускіх гарадоў, у якіх месцяцца рэзідэнцыі рымска-каталіцкіх біскупаў. Пасля прадстаўлення выставы ў верасні 2021 года ў Мінску, у ліпені 2022 года ў Віцебску, у жніўні 2022 года ў Гродне і ў сярэдзіне лютага 2023 года ў Пінску яе вернісаж прайшоў таксама ў Магілёве, які знаходзіцца пад апекай дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Адкрыццю выставы, усталяванай у бакавой капліцы конкатэдры Унебаўзяцця Панны Марыі і святога Станіслава, папярэднічала імша, падчас якой Яго Эксцэленцыя мансеньёр Аляксандр Ящэўскі, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, падрабязна прадставіў не толькі жыццё шанаванай чэшскай святой, але таксама часы, у якія яна жыла, і адпаведны гістарычны кантэкст. Затым ён сумесна з кіраўніком дыпламатычнага прадстаўніцтва Чэхіі ў Беларусі Томашам Перніцкім урачыста адкрыў вернісаж выставы, у якім прыняло ўдзел шмат вернікаў.
сачыце за намі на