па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Адкрыццё мемарыяльных дошак у Алеі праведнікаў у Мінску

29 лістапада 2021 года каля мемарыяла "Яма" на месцы былога гета ў цэнтры Мінска адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця мемарыяльных дошак на Алеі праведнікаў, якія ўдзельнічалі ў выратаванні яўрэяў з Мінскага гета. У мерапрыемстве прынялі ўдзел нашчадкі выратаваных і апошнія вязні, якія перажылі гвалтоўную ліквідацыю гета ў дзяцінстве, а таксама прадстаўнікі яўрэйскай абшчыны, мінскі рабін, паслы і дыпламаты шэрагу еўрапейскіх і нееўрапейскіх краін. Ад імя Чэшскай Рэспублікі на цырымоніі прысутнічаў Петр Галакса, Часовы павераны.