па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
na_celou_sirku
Фота: Віктар Ведзень
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Урачыстае прадстаўленне абразоў чэшскіх святых на Залатой Горцы ў Мінску

У суботу 3 лютага 2024 года ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы на Залатой Горцы ў Мінску былі прадстаўлены абразы чэшскіх святых, якіх ушаноўваюць хрысціяне як каталіцкага, так і праваслаўнага веравызнання: абраз святой Людмілы са святым Вацлавам (Вячаславам) і абраз святых Кірыла і Мяфодзія.
 

Гісторыя стварэння абразоў звязана з выставай “Княгіня святая Людміла”, якую чэшскае дыпламатычнае прадстаўніцтва ў Мінску ў 2021–2023 гадах паступова прадставіла ва ўсіх гарадах, у якіх знаходзяцца кафедры беларускіх рымска-каталіцкіх біскупаў. Выстава была ўрачыста адкрыта ў верасні 2021 года ў Мінску, у ліпені 2022 года – у Віцебску, у жніўні 2022 года – у Гродне, а ў лютым 2023 года – у Пінску і ў Магілёве.

Аўтарам абразоў, у асвячэнні якіх маюць прыняць удзел прадстаўнікі чэшскага каталіцкага Касцёла, з’яўляецца беларуская мастачка Ядзвіга Сянько.

На ўрачыстым мерапрыемстве, падчас якога выступіў вакальны калектыў “Голас душы”, з прамовай да прысутных звярнуліся арцыбіскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Яго Эксцэленцыя Юзаф Станеўскі, глава дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Мінску – Часовы Павераны ў справах Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь спадар Томаш Крыл і пробашч парафіі святых Сымона і Алены ксёндз Уладзіслаў Завальнюк. У імпрэзе прынялі ўдзел шматлікія каталіцкія вернікі і прадстаўнікі Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

 

 

Вакальны калектыў “Голас душы”

Вакальны калектыў “Голас душы”