па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
na_celou_sirku
Фота: PB
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Прыём з нагоды Нацыянальнага дня Чэшскай Рэспублікі

У панядзелак, 28 кастрычніка 2019 года пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь арганізавала ўрачысты прыём з нагоды 101-й гадавіны заснавання Чэхаславакіі. З віншавальнай прамовай выступілі намеснік Міністра замежных спраў Чэшскай Рэспублікі сп-р Марцін Тлапа і намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь сп-р Андрэй Дапкюнас, якіх вітаў Пасол Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь сп-р Томаш Перніцкі. На працягу ўсяго прыёму аб музычным суправаджэнні клапаціліся ўдзельнікі цымбальнага ансамбля «Slovácko mladší», якія парадавалі гасцей прыёму не толькі мараўскімі і чэшскімі народнымі песнямі, але і бездакорным выкананнем дзяржаўнага гімна Чэшскай Рэспублікі і дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, які яны выканалі на выдатна засвоенай беларускай мове.
 

Сярод гасцей прыёму былі першы намеснік міністра культуры Наталля Карчэўская, сенатары ад Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутаты ад Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, гістарычна першы вярхоўны прадстаўнік Беларусі Станіслаў Шушкевіч, праваслаўны Арцыбіскуп Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій, прадстаўнікі беларускіх міністэрстваў і рэгіянальных улад, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, чэхі, якія жывуць у Беларусі, буйныя беларускія прадпрымальнікі, мастакі, журналісты і сябры Чэхіі.

Перад цырыманіяльнай залай былі выстаўлены два аўтамабіля ŠKODA. Сярод іншых спонсараў, акрамя ŠKODA AUTO, былі AŽD Praha, TECHFLOR, UNIS, Піўны рад і Лета Трэйд.